be
pdf

Наша слова 2 (1517) 2021

Назаўжды ў сэрцах сяброў ТБМ застанецца мужны і верны сябар арганізацыі, адданы сын Беларусі, які з пашанай ставіўся да роднай мовы і лічыў яе адным са сваіх галоўных скарбаў і які да апошніх часоў дзяліўся з паплечнікамі і аднадумцамі сваімі здабыткамі як духоўнымі, так і матэрыяльнымі. 4 студзеня з прычыны каронавіруса пайшоў з жыцця ветэран Другой сусветнай вайны, геолаг, паэт і пісьменнік, адзін з найстарэйшых сябраў БНФ і ТБМ, Фелікс Уладзіміравіч Шкірманкоў. Фелікс Шкірманкоў нарадзіўся 27 траўня 1926 года ў былым Прапойску, сённяшнім Слаўгарадзе. Ён быў удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, сябрам Партыі БНФ, сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў і Таварыства беларускай мовы. У 2005 годзе Фелікс Уладзіміравіч быў найстарэйшым дэлегатам Кангрэса дэмакратычных сілаў Беларусі. Пятнаццацігадовым падлеткам Фелікс Шкірманкоў стаў у шэрагі абаронцаў Айчыны, прайшоў праз 2 гады партызанскай барацьбы, меў тры раненні, пасля за-канчэння Маскоўскай ваенна-інжынернай вучэльні атрымаў пасаду камандзіра сапёрнага звяза, апошнія дні вайны сустрэў у Мараўскай Астраве… Пасля вайны доўгі час ён працаваў геолагам на Далёкім Усходзе. Яго вяртанне на Беларусь супала з бурлівымі падзеямі распаду СССР. Землякі абралі Фелікса Шкірманкова старшынём Слаўгарадскага гарадскога савета народных дэпутатаў.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова
Выдаўцы і выдавецтвы: Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2021-01-13
  • Выдавец: Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Copyright: © 2021 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org