- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Канферэнцыя "Беларуская дзяржаўнасць. Гісторыя і сучаснасць", якая прайшла ў Віцебску 5 студзеня, узняла пытанні станаўлення беларускай нацыі; утварэння беларускай дзяржаўнасці; перспектываў яе захавання ва ўмовах расійскага эканамічнага і інфармацыйнага ўплыву. Канферэнцыю арганізавалі прадстаўнікі гарадской дэмакратычнай супольнасці - запрасілі вядомых сталічных навукоўцаў і мясцовых даследчыкаў. Актавая зала абласной бібліятэкі была поўнай: слухачы на канферэнцыю прыехалі нават з рэгіёнаў. Размове пра беларускую ідэнтычнасць і дзяржаўнасць папярэднічала ўскладанне кветак да помніка вялікаму князю Альгерду, які неаднаразова "прыхіляў дзіду сваю да брамы маскоўскае". У часы яго кіравання сярэднявечны Віцебск дасягнуў найвышэйшага росквіту, і гэтую постаць гараджане лічаць увасабленнем моцы і самабытнасці горада.