- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
6 траўня адзначае 80-годдзе Уладзімір Сцяпанавіч Ліпскі. Уладзімір Ліпскі - аўтар больш як сямідзесяці кніг прозы, публіцыстыкі, казак для дзяцей, нязменны рэдактар часопіса "Вясёлка". Ён падзяліўся ўспамінамі свайго ваеннага дзяцінства і прапановай, з якой звярнуўся ў Менгарвыканкам. - Калі пачалася вайна, мне быў адзін год і адзін месяц. Пра падзеі мне пазней распавядала маці. Партызанскі разведчык уляцеў у вёску на кані і скамандаваў: "Хутчэй ратуйцеся, ідзе нямецкі карны атрад!" Мама загарнула мяне ў посцілку, а астатнім загадала: "Чапляйцеся за мяне”, - і пабеглі! Бацька зняў са сцяны абразак, узяў з печы чыгунок бульбы і ўхапіў даёнку, каб падаіць карову, якая пасвілася паблізу. Усё астатняе кінулі. Нашы Шоўкавічы згарэлі датла. Усё лета, восень, зіму мы жылі ў лесе ў зямлянках, куранях і толькі вясной вярнуліся на папялішча. Я плакаў, і мне, малому, было не шкада ні хаты, ні хлява, а было шкада цацак, якія згарэлі. (Калі я распавядаю пра гэты выпадак дзецям, вочкі ў іх набрыньваюць слязьмі.) Потым бацька збудаваў маленькую хатку, дзе месціліся дарослыя і дзеці. Карова нарадзіла цялятка, і мы ўзялі яе ў хатку на некаторы час, грэліся ля кароўкі і пілі малачко. У мяне застаўся шрам на назе, і бацька нагадаў мне пра іншы выпадак. Калі ў мяне распухла нага, ён непрыкметна ляснымі сцяжынамі адвёў мяне ў партызанскі атрад. (Ён моцна рызыкаваў: пры неасцярожным кроку і малейшым шолаху галінкі ў нас маглі стрэліць вартавыя.) Там мне зрабілі аперацыю.