- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ніколі дагэтуль беларусы не бралі ўдзел у гэтым забегу, тым больш не займалі адно з прызавых месцаў. Першым у марафоне ў гэтым годзе прыбег прадстаўнік Манголіі, а трэцім - тайванец. Другое ж месца заняў беларус! - Пераможцам я сябе сябе сапраўды трошкі адчуваю. Настрой цудоўны. Мая галоўная мэта была - паўдзельнічаць. Цягам 10-ці дзён я па сто з нечым кіламетраў прабягаў і вельмі задаволены вынікам. Надвор'е складанае было. Вільготнае паветра каля акіяна, вецер змяняўся. Але пабегаўшы па снезе ў Лідзе, было не так страшна. Адзін дзень намёт уначы заліло, але, на шчасце, я ўзяў зімовую вопратку. Тэхнічна я, канешне, не быў падрыхтаваны. Не так, як у майго суперніка з Манголіі, з якім 10 чалавек каманды прыехала. Аднак я ўсім і кажу, што пабыў на курорце, бо бег сабе ў задавальненне. Пакуль бег, глядзеў як распускаюцца дрэвы ў парку, як людзі адпачываюць, - кажа Лявон Анацка.