be
pdf

Наша слова 18 (1481) 2020

На гэтым тыдні актывісты Руху "За Свабоду" ў Гомелі, Магілёве і іншых гарадах раздавалі ў вялікай колькасці насельніцтву маскі і памяткі, як паводзіць сябе ў час эпідэміі. Пра ініцыятыву паведаміла каардынатар кампаніі Вольга Быкоўская. У Менску штаб валанцёраў і склад "BYCOVID-19" дзейнічае ў памяшканні галерэі " Ў". Кіраўнік ініцыятывы Андрэй Ткачоў распавёў, што аб'ядноўвацца беларусы пачалі пасля паведамленняў пра тое, что лекарам у шпіталях не хапае сродкаў індывідуальнай абароны. "Я убачыў запыты медыкаў, размясціў інфармацыю ў сябе ў Інстаграме і знайшліся людзі, гатовыя дапамагчы", - распавёў Андрэй Ткачоў. Каб атрымаць дапамогу, медыкі пакідаюць заяўку праз форму на сайце ініцыятывы. Валанцёры атрымалі больш за 800 запытаў ад розных медычных установаў краіны. У першую чаргу медыкі просяць маскі, распіратары, бахілы, пальчаткі. У памяшканні галерэі сучаснага мастацтва "Ў" валанцёры збіраюць пасылкі са сродкамі абароны для медыкаў. У штабе валанцёраў - пастаянны рух. Да ініцыятывы далучыліся звычайныя грамадзяне і прадстаўнікі бізнесу. З дапамогай краўдфандынгу беларусы сабралі ўжо больш за 135 тысяч даляраў. Фірмы рэгулярна перадаюць медыкам мінеральную ваду, гарбату, каву і нават пральныя машыны. На склад прадпрымальнікі перадалі некалькі рулонаў матэрыялу, з якога будуць шыць камбінезоны для медыкаў. Дырэктар кампаніі "Курцце" Наталля Ілліна передала медыкам слодычы ўласнай вытворчасці - 20 кілаграмаў печыва.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова
Выдаўцы і выдавецтвы: Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2020-04-29
  • Рэдактар: Суднік Станіслаў
  • Выдавец: Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Copyright: © 2020 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org