- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Рэспубліканская акцыя "Культурная сталіца года" праводзіцца Міністэрствам культуры і іншымі структурамі з 2010 года. У кожным з гарадоў, якія былі абвешчаны культурнай сталіцай, рэалізуюцца інавацыйныя праекты па прэзентацыі культурнай самабытнасці гэтых гарадоў, развіцці і папулярыза-цыі традыцый і дасягненняў нацыянальнай культуры, актывіза-цыі творчай ініцыятывы, павышэнні турыстычнай прывабнасці рэгіёнаў. Галоўная мэта - пазнаёміць жыхароў краіны з лепшымі дасягненнямі нацыянальнай культуры, прыцягнуць айчынных і замежных турыстаў у рэгіёны. Першым статус культурнай сталі-цы Беларусі ў 2010 годзе атрымаў горад Полацк. У 2011 годзе эстафету прыняў Гомель, затым Нясвіж (2012), Магілёў (2013), Гародня (2014), Берасце (2015). У 2016 годзе тытул "Культурнай сталіцы Беларусі" насіў Маладэчна, у 2017 годзе - Бабруйск, у 2018 - Наваполацк. Носьбітам ганаровага статусу 2019 года з'яўляецца Пінск.