be
pdf

Наша слова 17 (1532) 2021

У Дзятлаўскім гістарычна-краязнаўчым музеі адбылася прэзентацыя першага дзятлаўскага літаратурнага альманаха "Ятранка". Прэзентацыю падрыхтавалі супрацоўнікі Дзятлаўская арганізацыя ТБМ. "Ятранка" пабачыла свет сёлета ў Лідзе, дзякуючы Таварыству беларускай мовы. Літаратурны альманах склаў і напісаў прадмову да яго пісьменнік са Слоніма Сяргей Чыгрын. Ён і распачаў прэзентацыю, адзначыўшы, што гэта першы літаратурны альманах у гісторыі Дзятлаўшчыны. - Ён будзе вельмі карысным для настаўнікаў і вучняў, бібліятэкараў і ўсіх тых, хто цікавіцца літаратурай, гісторыяй і культурай Дзятлаўшчыны, таму што ў альманах увайшлі творы не толькі тых, хто сёння жыве на Дзятлаўшчыне, але ў ім апублікаваны творы і пісьменнікаў Дзятлаўшчыны ХХ стагоддзя, пачынаючы ад Ігната Дварчаніна. Гэта своеасаблівая літаратурная справаздача тутэйшых літаратараў перад сваімі землякамі, - сказаў выступоўца. З новымі творамі і пажаданнямі цікава выступілі аўтары "Ятранкі" Вера Хрышчановіч, Ірына Касянкова, Міхаіл Лук'янчык, Раіса Лакіза. Шчырыя і чуллівыя вершы пачытала супрацоўніца музея Алена Абрамчык - таксама аўтарка "Ятранкі". Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў Леанарда Юргілевіч адзначыла тое, што з'яўленне "Ятранкі" - добрая справа на ніве нашай агульнай беларускай літаратуры, гісторыі і краязнаўства.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2021-04-28
  • Copyright: © 2021 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org