- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
24 красавіка ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь пачне работу выстава, прымеркаваная да 75-годдзя Канферэнцыі ў Сан-Францыска па ўтварэнні Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і Міжнароднага дня дэлегата. Архіўныя фотадакументы і іншыя рарытэты часу ўтварэння ААН будуць прадстаўлены для азнаямлення наведвальнікам музея да 24 траўня. Для віртуальнага наведвання выставы будуць арганізаваны анлайн-экскурсіі на інфармацыйных платформах музея (у Instagram, Facebook, на Youtube-канале). Мір і бяспека найбольш цэняцца людзьмі ў гады пасляваеннага ліхалецця. Так, горкі вопыт Другой сусветнай вайны яшчэ раз нагадаў чалавецтву: бесперапынныя геапалітычныя сутыкненні не садзейнічаюць росквіту той ці іншай дзяржавы, не спрыяюць атрыманню ўлады над тымі ці іншымі з нацый. Дзяржавы незалежныя і раўнапраўныя. Гэта аснова не толькі сучасных нацыянальных палітык, але і міжнароднай праватворчасці. На жаль, такая простая ісціна, што важна "жыць разам, у згодзе, як добрыя суседзі", была замацавана дэ-юрэ толькі ў 1945 г. 26 чэрвеня ўпаўнаважаныя прадстаўнікі 50 дзяржаў падпісалі самы важны дакумент XX стагоддзя - Статут Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Утварэнне такога роду міжнароднай арганізацыі, канешне, звязана з трагічным вынікам спаборніцтва паміж краінамі за сусветнае панаванне.