- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў, старшыня грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" Алена Анісім прапануе ўключыць у план разгляду законапраектаў на 2020 год праект закона "Аб дзяржаўнай падтрымцы беларускай мовы". Адпаведны зварот яна накіравала 18 красавіка ў Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў (НЦЗПД). Як паведаміла парламентарый БелаПАН, пытанне аб уключэнні законапраекта ў план на наступны год знаходзіцца ў кампетэнцыі менавіта гэтага цэнтра. Акрамя НЦЗПД копіі праекта закона Анісім накіравала ў Адміністрацыю прэзідэнта, Савет міністраў і Міністэрства юстыцыі "для вывучэння і кампетэнтнай ацэнкі". Пры гэтым яна патлумачыла, што Саўмін мае паўнамоцтвы, каб падключыць да абмеркавання яе прапановы іншыя кампетэнтныя органы. У суправаджальных лістах, якія змяшчаюць абгрунтаванне неабходнасці разгляду і прыняцця гэтага законапраекта, яна зрабіла акцэнт на пунктах Кодэкса аб культуры і Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі, якія падкрэсліваюць важнасць беларускай мовы.