be
pdf

Наша слова 16 (1531) 2021

Неацэнны ўклад у стварэнне і развіццё сучаснай беларускай літаратуры ўнёс паэт, публіцыст і празаік Змітрок Бядуля (Самуіл Яфімавіча Плаўнік), які нарадзіўся 23 красавіка1886 года ў мястэчку Пасадзец (цяпер Лагойскага раёна) у беднай яўрэйскай сям'і. УСПАМІНАЮ камандзіроўку ад "Сельской газеты", у якой доўгі час працаваў, у Лагойскі раён. Разам з вядомым журналістам Міколам Васьковым мы рыхтавалі сцюдзёнай зімою чарговы выпуск летапісу адзінаццатай пяцігодкі (усяго іх выйшла 117, па колькасці раёнаў, сёння на адзін, Дрыбінскі, больш). Яшчэ ў райкаме партыі (а як жа без яго?!) прыстаўлены да нас інструктар аддзела прапаганды і агітацыі Зміцер (во супадзенне!) прапанаваў: "А давайце пачнем з...музея Змітрака Бядулі". "Што, у іх ёсць такая ўстанова?" - пераглянуліся мы здзіўлена і зацікаўлена, ды, як жа інакш, з ахвотай пагадзіліся. Гэта аказаўся музей Пасадскай сярэдняй школы. Прозвішча часовага экскурсавода цяпер не ўспомню, затое перадаю яму (дай Божа, жывы) праз гады палкае прывітанне і вялікую падзяку. Знакамітаму земляку тут быў прысвечаны асобны цікавы раздзел. Асаблівую ўвагу прыцягнулі арыгінал першага пасмяротнага збору твораў, выдадзенага ў 1946 годзе і бюст, які зрабіў і сам прывёз у вёску сябар класіка, наш вядомы скульптар Заір Азгур.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2021-04-21
  • Copyright: © 2021 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org