- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У Вялікую суботу, звычайна вернікі ідуць да касцёлаў асвячаць булкі і фарбаваныя яйкі. Цяпер многія засталіся дома, але некаторыя ўсё ж прыйшлі да храмаў. TUT.BY паглядзеў, як асвячалі ежу ля касцёла Святога Роха на Залатой Горцы і ля Чырвонага касцёла на плошчы Незалежнасці падчас пандэміі. Нагадаем, святары папярэджвалі, што велікодныя імшы максімальна будуць вынесены за сцены касцёлаў. У 10 раніцы суботы перад касцёлам Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы - з дзясятак людзей. Сталоў на вуліцы некалькі, на іх ужо стаяць кошыкі, торбы і пакеты са святочнай ежай. Вернікі чакаюць, калі ежу высвянцяць. Верніца Анастасія - у масцы, стандартны велікодны набор ужо выставіла на стол, сама ў чаканні святара стаіць трохі ўбаку ад людзей. Яна адзначае, што прыйшоўшых сёння мала. Звычайна сталы стаяць у касцёле, там збіраюцца людзі, шматлікім нават месца бракуе ўсярэдзіне. Сёння ўсё адбываецца знадворку. Чаму я прыйшла? Для мяне важна, што і сама рэлігія, і велікодныя традыцыі мне дасталіся ад бабулі. Яна памерла чатыры гады назад, але я кожны год раблю тое, што мы рабілі з ёй заўсёды. Але я ў масцы: маё дзіця дома, хваравітае, таму мне страшна за яго здароўе. Я і традыцыю жадаю выканаць, і хоць бы мінімальныя меры бяспекі забяспечыць. Спачатку планавалася, што галоўныя менскія касцёлы будуць аб'язджаць архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і біскуп Юры Касабуцкі, аднак дабраславенне велікодных страў біскупамі сёлета адмянілі.