- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Не мінула і дзесяці дзён пасля таго, як ва ўрочышчы Курапаты, якое з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю Рэспублікі Беларусь, было знесена 70 крыжоў, як сёння зноў працэс зносу галоўнага знака хрысціянства працягваецца. Голас Касцёла і Праваслаўнай Царквы, іншых хрысціянскіх веравызнанняў, а таксама шматлікіх прадстаўнікоў грамадства становіцца голасам таго, хто кліча ў пустыні. Знос крыжоў - гэта вялікая рана на сэрцы веруючага чалавека. І гэта робіцца падчас Вялікага Посту, калі хрысціяне разважаюць пра збаўчую муку Езуса Хрыста, прынятую Ім на дрэве Крыжа. Гэтае святатацтва адбываецца напярэдадні Пальмовай нядзелі, якую заўтра адзначаюць вернікі Каталіцкага Касцёла. У гэты дзень Евангелле ўзгадвае ўрачысты ўезд Езуса ў Ерусалім, калі людзі Яго віталі воклічамі "Гасанна Сыну Давіда. Дабраслаўлёны той, хто прыходзіць у імя Пана", а чытанне Мукі Хрыста распавядае пра цярпенні, укрыжаванне і смерць Езуса на Крыжы.