- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах, кандыдат эканамічных навук Валерый Варанецкі даў інтэрв'ю выданню "Саюз-Еўразія" пра саюзную дзяржаву, беларуска-расійскія ўзаемаадносіны. Закранутыя былі ў інтэрв'ю і праблемныя моманты. Дэпутат адказаў на закіды ў расійскіх СМІ на так званае ўзнікненне нацыяналістычнай рыторыкі і "мяккую беларусізацыю". - Крытыкуюць за тое, што ў Беларусі больш увагі стала надавацца беларускай мове. Паказальнікі, маўляў, і шыльды на вуліцах, у метро і на вакзалах на ёй з'явіліся… Слухайце, ну як да гэтага можна ставіцца? Было б смешна, калі б не было так сумна. Уявіце, калі б у нас у Беларусі пачалі крытыкаваць расіянаў за ўмацаванне ролі рускай мовы ў Расіі. У тым жа ключы, у якім яны крытыкуюць нас… Што б яны пра нас сказалі ці падумалі? І што сказалі б пра нас у іншых краінах?