be
pdf

Наша слова 14 (1425) 2019

31 сакавіка ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча Чырвонага касцёла адбылася святочная вечарына, прысвечаная ўключэнню Будслаўскага фэсту ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай сусветнай спадчыны ЮНЭСКА. Больш за 400 гадоў святыня ў Будславе прыцягвае да сябе сотні вернікаў з Беларусі, Польшчы, Літвы, Расіі. Касцёл бернардынаў, пабудаваны ў 1783 годзе, абраз, як мастацкая і духоўная каштоўнасць, дзённыя і начныя набажэнствы, казанні святароў, пілігрымкі вернікаў, якія ідуць з розных гарадоў і мястэчак, працэсія, кірмаш мастацкіх вырабаў, фестываль каталіцкага і праваслаўнага друку, канцэрты моладзевых гуртоў, намёты і шчырыя размовы моладзі ля вогнішча - усе гэтыя з'явы ствараюць непаўторны каларыт штога-довага Будслаўскага фэсту. Пра пабудову санктуарыя Маці Божай у Будславе і гісторыю цудатворнага абраза нагадаў прысутным кандыдат гістарычных навук, пробашч Чырвонага касцёла, ксёндз-канонік Уладзіслаў Завальнюк. Гэтай тэме ён прысвяціў навуковую працу ў час заканчэння вучобы ў Варшаўскай Тэалагічнай Акадэміі, і выдаў пазней асобную кнігу "Будслаўскі касцёл - святыня Беларусі".

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова
Выдаўцы і выдавецтвы: Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2019-04-03
  • Рэдактар: Суднік Станіслаў
  • Выдавец: Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org