be
pdf

Наша слова 13 (1424) 2019

23 сакавіка ў Каложскім парку Гародні прайшлі асноўныя святкаванні з нагоды Дня Волі. Гародня - гэта другая сталіца Беларускай Народнай Рэспублікі. І менавіта ў 1919 годзе яна ёй сталася. Таму праз 100 гадоў асноўнае святкаванне адбылося менавіта тут. Арганізатары свята падрыхтавалі для гасцей вялікі бясплатны канцэрт з удзелам вядомых беларускіх музыкаў. На мерапрыемства з’ехаліся не толькі гарадзенцы, але і госці з розных куткоў Беларусі. Каб даставіць у Гародню многіх ахвочых, кіраўніцтва Беларускай чыгункі выдзеліла дадатковыя вагоны да пасажырскіх цягнікоў. Святкаванні пачаліся ў 12:00 з набажэнства ў Каложскай царкве і малітвы за Беларусь. Архіепіскап Гарадзенскі і Ваўкавыскі Арцемій дабраславіў яго правядзенне. У самім жа парку мерапрыемствы пачаліся ў 13:00 з невялікага мітынгу. Пасля гэтага на сцэну выйшаў магілёўскі гурт Nizkiz – у мінулым годзе музыкі сталі найлепшым гуртом Беларусі згодна з парталам TuzinFM. Канцэрт сабраў звыш 5 тысяч чалавек. Сотні людзей прыйшлі з нацыянальнай сімволікай. Канцэрт вёў Аляксандр Памідораў.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова
Выдаўцы і выдавецтвы: Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2019-03-27
  • Рэдактар: Суднік Станіслаў
  • Выдавец: Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org