- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
17 сакавіка споўнілася 30 гадоў з моманту выхаду першага нумара тады яшчэ бюлетэня “Наша слова”. Што праўда, дата выхаду пазначана як “сакавік 1990 года”, але неяк у якасці дня выхаду прыжылося менавіта 17 сакавіка. 30 гадоў - цэлая эпоха, палова свя-домага жыцця чалавека, імгненне ў жыцці народа. Сёлетні нумар - 1475-ты ў агульнай нумарацыі. Колькі надрукавана палос, якім накладам - гэтага так проста і не палічыш. Былі ў газеты і лепшыя, і горшыя часы, але нягледзячы на ўвесь Інтэрнэт, на ўсё тэлебачанне і іншыя электронныя СМІ дажыла такі газета да 30-годдзя. Хоць паменшаным наклада, хоць 1500 кожны тыдзень, а выходзіць. І многае з таго, што сёння ўдаецца ТБМ, не ўдалося б, не атрымалася б без “Нашага слова”. Газета з нумара ў нумар піша пра дзейнасць арганізацый ТБМ, пра праблемы беларускай мовы, якіх не становіцца менш, тым не менш “Наша слова” не траціць аптымізму. Мы бачым змены ў грамадстве, як яно, беларускае грамадства, становіцца больш адукаваным, мы чуем, як людзі на прамілы Бог просяць адзінай дзяржаўнай беларускай мовы. Беларускае грамадства гатова развярнуцца да беларускай мовы сёння, як гэта было ў пачатку 90-х мінулага стагоддзя. Патрэбна воля кіраўніцтва Беларусі, магчыма, заўтра ці паслязаўтра і нашая стойкасць сёння, заўтра, паслязаўтра і заўсёды. І мы выстаім, бо мы - беларусы. Станіслаў Суднік.