be
pdf

Наша слова 12 (1423) 2019

Пачатак гэтага года выдаўся ўраджайным на розныя юбілеі ў гісторыі і жыцці нашай краіны. Гэта і стагоддзе камсамолу, і векавы юбілей утварэння БНР, і сямідзесятпятая гадавіна вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, і трыццацігоддзе вываду савецкіх войскаў з Афганістана. I ўсе гэтыя знамянальныя даты і падзеі шырока адзначаліся ў нашым грамадстве. I ўсе яны добра спрыялі патрыятычнаму выхаванню нашай моладзі, падрастаючага пакалення, будучыні краіны. Здаецца, няма неабходнасці тлумачыць сэнс і значэнне паняццяў патрыятызм, патрыёт і патрыятычнае выхаванне грамадзяніна краіны, дзяржавы, грамадства. Але на ўсякі выпадак нагадаць трэба, каб зрабіць высновы з правядзення тых мерапрыемстваў, якія прайшлі ў нашай краіне і непасрэдна ў асобна ўзятым рэгіёне, горадзе, у арганізацыях, на прадпрыемствах, вучэбных установах і г.д. Калі заглянуць у тлумачальны слоўнік, то заўважым, што слова "патрыёт" абазначае: любоў і адданасць сваёй Радзіме, народу. А значыць, патрыёт - гэта чалавек, які любіць сваю Радзіму і свой народ і аддана служыць інтарэсам Радзімы, народа, інтарэсам грамадства сваёй дзяржавы. У кожнага народа ёсць свая мова, якая абслугоўвае грамадства, дзяржаўнае і духоўнае жыццё краіны. Народы свету маюць сваю нацыянальную культуру, традыцыі і абрады, у падмурку якіх знаходзіцца нацыянальная мова народа.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова
Выдаўцы і выдавецтвы: Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2019-03-20
  • Рэдактар: Суднік Станіслаў
  • Выдавец: Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org