- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сёлета Агульнанацыянальная дыктоўка на Гарадзеншчыне праходзіла пры падтрымцы Гарадзенскага аблвыканкама, супрацоўнікі якога і самі прынялі чынны ўдзел у дыктоўцы. Дыктоўка праходзіла ў асноўным у рамках акцыі “Беларусь помніць”, і тэксты былі прысвечаны 75-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Хаця, напрыклад, Гарадзенскі дзяржаўны ўніверсітэт паведаміў наступнае: “21 лютага 2020 года на ўсіх факультэтах і ў чатырох каледжах, а таксама ў Цэнтры беларускай мовы, літаратуры і культуры (г. Масква), заснаваным сумесна Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы і Маскоўскім дзяржаўным універсітэтам імя М.В. Ламаносава, будзе ў чарговы раз праведзена Купалаўская дыктоўка "Знайдзі сябе з намі". У сувязі з тым, што ў гэты час універсітэт адзначае 80-годдзе з дня заснавання, тэкст дыктоўкі прымеркаваны да гісторыі і сучаснасці ўніверсітэта. У напісанні дыктоўкі прымуць удзел студэнты, выкладчыкі, навучэнцы каледжаў, супрацоўнікі структурных падраздзяленняў (каля тысячы асоб). Універсітэт плануе таксама арганізаваць напісанне дыктоўкі, прысвечанай 75-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, з выкарыстаннем тэкстаў, прапанаваных ТБМ, у красавіку - маі 2020 года”. Тэксты, прапанаваныя ТБМ, былі прысвечаны 75-годдзю Перамогі, 100-годдзю Слуцкага збройнага чыну, 90-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча і 550-годдзю з дня нараджэння Міколы Гусоўскага.