be
pdf

Наша слова 11 (1422) 2019

Беларускаму пісьменніку, архівісту-археографу, тэкстолагу-крыніцазнаўцу Язэпу Янушкевічу 7 сакавіка споўнілася 60 гадоў з дня нараджэння. Родам Язэп Янушкевіч з мястэчка Ракаў. Скончыў філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта. Усё жыццё займаецца пошукамі звестак пра беларускіх пісьменнікаў, пра старыя выданні і паўстанцаў 1863 года. Апублікаваў каля 500 артыкулаў, выдаў шэраг кніг, у тым ліку – “У прадчуванні знаходак”, “За архіўным парогам”, “Святыня над Іслачай”, “Дыярыюш з XIX стагоддзя”, “Зямля кенатафаў” і іншыя. Гэта, дзякуючы Язэпу Янушкевічу, упершыню быў апублікаваны арыгінал “Пінскай шляхты” В. Дуніна-Марцінкевіча. Даследчык у архівах знайшоў і апублікаваў шмат новых звестак пра Кастуся Каліноўскага, Уладзіміра Караткевіча, Адама Кіркора, Янку Купалу, Францішка Багушэвіча, Паўліну Мядзёлку, Вацлава Ластоўскага, Паўлюка Багрыма.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова
Выдаўцы і выдавецтвы: Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2019-03-13
  • Рэдактар: Суднік Станіслаў
  • Выдавец: Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org