be
pdf

Наша слова 10 (1525) 2021

Станіслаў Суднік, прадстаўляючы вынікі падпіскі на "Наша слова" у першым квартале 2021 года (зменшылася на 13 асобнікаў), адзначыў: "Разам з тым газета жывая. Сёння ёсць магчымасць гэтую падпіску падняць. Попыт на газету пачаў павялічвацца, але гэты попыт пакуль у павелічэнне падпіскі не выліўся". Зразумела, рэдактар дбае пра падпіску, як умее і як можа. Газета перыядычна традыцыйным, прыгожым заклікам (“КАЛІ ЗА АДРАДЖЭННЕ МОВЫ, ЧЫТАЙ, СПАДАРСТВА, "НАША СЛОВА!”) напамінае чытачам пра неабходнасць прадоўжыць падпіску, публікуе штоквартальныя звесткі пра колькасць падпісчыкаў па ўсіх раёнах краіны, а таксама публікуе агітацыйныя звароты. У мінулым годзе са спасылкай на Беларускае Радыё Рацыя ў газеце быў апублікаваны зварот са Слоніма пад назвай "Падтрымаем беларускамоўныя выданні": "Сябры Слонімскай арганізацыі Таварыства беларускай мовы прынялі зварот да ўсіх жыхароў Беларусі. У звароце сябры ТБМ просяць падтрымаць беларускамоўныя выданні "Наша слова" і "Краязнаўчую газету". І падпісацца на чацвёрты квартал на гэтыя выданні. Падпіска вельмі танная. Таму просьба падпісаць на гэтыя выданні і бібліятэкі, школы, клубы, медыцынскія ўстановы, вышэйшыя навучальныя ўстановы, а таксама рай-гарвыканкамы.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2021-03-10
  • Copyright: © 2021 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org