- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Віцебскай абласной бібліятэцы 21 лютага адбылася літаратурна-музычная імпрэза, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы. Кожны ахвотны мог прыняць удзел у агульнай дыктоўцы, арганізаванай сумесна Таварыствам беларускай мовы і абласной бібліятэкай. Мерапрыемства адкрылі студэнты педагагічнага факультэта ВДУ імя Машэрава - фальклорны калектыў "Вясёлка". Вядоўца Ларыса Рагачова - загадчык аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі - нагадала прысутным гісторыю абвяшчэння на 30-ай сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў 1999 годзе свята роднай мовы. Пасля выступілі са сваімі вершам паэты Міхась Мірановіч, Людміла Сіманёнак, Анастасія Лазебная. Таксама яны распавялі пра стан беларускай мовы на сённяшні дзень.