be
pdf

Наша слова 1 (1464) 2020

"Даражэнькія Зміцер і Юрась! Кожны знаходзіць сваё ў кнізе ўспамінаў іншага. Адгукаецца сэрца. Я вам удзячная за любоў, за шчырасць, за цяпло душы, якімі праменіцца вашая кніга. За слёзы… Вашыя - ад азярыцкіх песняў, і свае. Прысвяціла вечар яе чытанню - чытала "Азярыцкую гаворку". Назаўтра мелася ехаць у свае Слухавічы. Адарвалася ад кнігі - думка мільганула: "Гэто ж бацьке ўдома чакаюць!" І заплакала, бо - падалося! Вярнулі Вы мне дзівоснае адчуванне, што бацьке мае - тут… Няхай на момант. Але ён памятаецца як рэакцыя на вашую кнігу…" Калі б мы сустрэліся са спадаром Змітром у дзяцінстве, я б яго падражніла: "Цабуля!" А ён мяне за гэта, можа, "райдункай" назваў бы. Некультурнай, значыць. І меў бы рацыю. Бо хіба смяюцца з мовы? У разнастайнасці яе гучання - багацце нашае. Але мы хутка пасябравалі б. Аднолькава ж кажам - што ў маіх Слухавічах пад Наваградкам, што ў Азярычыне пад Рудзенскам: "братэ, катэ, нажэ…" І мая слухавіцкая баба Аўдоля казала гэдак жа, як азярыке (так называюць сябе жыхары вёскі Азярычына): "проўда", а не "праўда", "броў", а не "браў", "настоўнік", а не "настаўнік"… Некалькі гадоў таму Зміцер Санько рэдагаваў маю кнігу "Блізкі свет. Хатні слоўнік-успамін". Супольная праца з рукапісам гэтай кнігі, як і наша пазнейшая супраца, стала для мяне радасным урокам - моўным, і не толькі.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова
Выдаўцы і выдавецтвы: Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2020-01-03
  • Рэдактар: Суднік Станіслаў
  • Выдавец: Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Copyright: © 2020 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org