be
pdf

Наша слова 1 (1412) 2019

25 сакавіка 1918 года прадстаўнікі беларускага нацыянальнага руху абвясцілі пра стварэнне незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР). Пасля паразы Германіі ў Першай сусветнай вайне і эвакуацыі германскіх войскаў у снежні 1918 года вялікая частка тэрыторыі БНР была занята Чырвонай Арміяй РСФСР, урад БНР пераехаў у Гародню, пасля эміграваў. Але ідэя самастойнай беларускай дзяржавы нікуды не эмігравала. У канцы 1918 года беларускія палітычныя і грамадскія структуры ўжо на тэрыторыі, падкантрольнай бальшавікам, звярнуліся да гэтай ідэі. Яны прытрымваліся розных поглядаў на пытанне беларускай дзяржаўнасці. Аблвыканкам Заходняй вобласці і фронту (Аблвыканкамзах) і Паўночна-заходні абласны камітэт РКП(б) былі праціўнікамі яе стварэння, у той час як этнічныя беларусы-бежанцы ў Петраградзе, Маскве і іншых гарадах стварылі ўласныя ўплывовыя грамадска-палітычныя арганізацыі і настойвалі на самавызначэнні.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова
Выдаўцы і выдавецтвы: Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2019-01-02
  • Рэдактар: Суднік Станіслаў
  • Выдавец: Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org