- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мой ідэал — Кастусь Каліноўскі. Дэпутацкая група «Рэспубліка» пасьля трох гадоў ваганьняў перайшла ў адкрытую апазыцыю Лукашэнку. Яе прадстаўнікі далучыліся да аргкамітэту «Народнага маршу» 12 сакавіка. Яна заклікала галасаваць на мясцовых выбарах супраць прадстаўнікоў намэнклятуры. 27 лютага яна арганізавала ў Доме ўраду круглы стол, прысьвечаны 85-годзьдзю БНР, упершыню з 1996 г. правёўшы ў будынак прадстаўнікоў апазыцыі. Унікаючы радыкалізму, «рэспубліканцы» пайшлі на кантакт зь незалежным грамадзтвам. На восеньскую сэсію яны мяркуюць вынесьці папраўкі ў законы аб выбарах, СМІ і мове. Гэта тры ключавыя акты, на грунце якіх магчымы пераход да дэмакратыі ў Беларусі. З часу прэзыдэнцкіх выбараў не адчувалася большага ажыўленьня ў палітычным жыцьці краіны.