- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У Нясьвіжы, як у Парыжы, толькі вальней. У інтэрвію брытанскай Ріпапсіаі Тітез кіраўнік кампаніяў мабільнай сувязі Telekom Austria GroupMobilkom Austria Барыс Немзіч паведаміў: «Да нас у Беларусі паставіліся нашмат лепш, чым у Брусэлі. Гэта не палітычная заява. Так заяўляе бізнэс». Барыс Немзіч адзначыў, што «задаволены тым, як беларускія ўлады летась паставіліся да прапановаў кампаніі, калі яна набыла 70% акцыяў Velcom'у за 730 мільёнаў эўра». Заява бізнэсоўца мела нагодай чарговую спробы Эўракамісіі абмежаваць расцэнкі апэратараў мабільнай сувязі. Брусэль падазрае, што міжнародныя роўмінгавыя зборы (плата за карыстаньне паслугамі замежнага апэратара) — гэта вымаганьне грошай з кліентаў, а ня вынік справядлівай канкурэнцыі.