- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гусьлям, княжа, ня пішуць ліцэнзій. Эпоха патрабуе іх. Чуткі пра сьмерць рок-музыкі перабольшаныя. Хтосьці слушна заўважыў: «Пасьля трыццаці з музыкай нешта адбываецца». Маецца на ўвазе, зразумела, рок-музыка. Але ж і пасьля трыццаці з табой часам можа адбывацца нешта, з-за чаго «стары добры рок» зноў гучыць гэтаксама, як у маладосьці. Пры канцы лютага гурт «N.R.М.» даў разьвітальны канцэрт у менскім начным клюбе «Рэактар». Паколькі я ўжо шмат гадоў ня быў на канцэртах і ўвогуле не хаджу ў клюбы, мне было ўсё адно, дзе будзе адбывацца імпрэза. Але мае знаёмыя, значна маладзейшыя й больш дасьведчаныя за мяне, зьдзівіліся і нават крыху напалохаліся: «Рэактар»? Гэта ж небясьпечнае месца! Там бываюць крымінальнікі». Сам факт выступу там «N.R.М.» іх чамусьці не зьдзівіў.