be
pdf

Наша Ніва 9/2004

першая беларуская газэта

Жанчыны выходзяць з-пад кантролю *** Возьмем за пункт А 1900 г., за пункт Б — 1999 г. і зьмерым адлегласьць, якую прайшлі жанчыны шляхам эмансыпацыі за сто гадоў. Вынік будзе адпавядаць суме некалькіх даўнейшых сто-, а то й тысячагодзьдзяў. У ХХ ст. на гістарычную сцэну ўпершыню выйшлі гераіні. Іх лёсы прамовіста сьведчаць пра тое, што сацыяльныя, нацыянальныя і эмансыпацыйныя ўзрушэньні былі ўзаемна абумоўленыя. Кожнае дзесяцігодзьдзе — як чарговая прыступка — несла зьмены, адмаўленьне парадку, які склаўся быў напярэдадні, руйнавала сьветапогляды. Адпаведна зьмяняліся і гераіні. Пачатак: Цётка. Па гадох Алаіза Пашкевіч магла б быць Багушэвічавай дачкою. Яе часам быў пярэдадзень падзеньня імпэрыяў. Паэтка, заснавальніца Беларускае сацыялістычнае грамады, настаўніца, карэспандэнтка «Нашай Нівы», акторка ў Буйніцкага, аўтарка дзіцячых чытанак, выдаўніца першага часопісу для моладзі, фэльчарка ў псыхіятрычнай лякарні, у час вайны санітарка ў тыфозным бараку… Першая яна казала пра неабходнасьць працаваць з жанчынамі, пра іх вызначальную ролю ў барацьбе за вызваленьне народу. Але першай барацьбітцы за вызваленьне беларускіх жанчынаў даводзілася аддаваць даніну й патрыярхальнасьці грамадзтва: «Цётка» — адзіны яе жаночы псэўданім. Астатнія двадцаць восем — мужчынскія.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2004-03-05
  • Рэдактар: Дынько Андрэй
  • Выдавец: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
  • Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку
  • Copyright: © 2003-2009 by Наша Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org