be
pdf

Наша Ніва 8 (318) 2003

першая беларуская газэта

Аголеная Беларусь. У часы, калі адзіным ухваленым відам каханьня была «любоў да вялікай Родзіны», за схаванае пад матрацам заходняе выданьне эратычнае скіраванасьці можна было трапіць на прафіляктычна-вэрбавальную гутарку ў «органы». Калі «вялікая Родзіна» пачала аганізаваць, попыт на эратычна-парнаграфічную прадукцыю ў Беларусі задавальняўся польскімі часопісамі. Іх прывозілі з базараў Варшавы ды Беластоку. Пасьля рынула расейская паліграфічная прадукцыя адпаведнага кшталту. Беларускага эратычнага часопісу дагэтуль няма. Затое ёсьць некалькі сайтаў: «Аголеная Беларусь», «Беларуская прыгажосьць» і «Беларускі клюб аматараў панчохаў», якія можна знайсьці ў пераліку рэсурсаў для дарослых на партале «Дзед Талаш» (dt.home.by). Аўтар «Аголенай Беларусі» хаваецца за псэўданімам «Андрэй Беларэцкі».

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2003-02-28
  • Рэдактар: Дынько Андрэй
  • Выдавец: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
  • Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку
  • Copyright: © 2003-2009 by Наша Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org