- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Працэс пайшоў. На мінулым тыдні на Мінск абрынуўся цэлы дэсант еўрапейскіх візіцёраў. Спачатку ў Беларусь прыехала дэлегацыя ПАСЕ на чале са старшынём камісіі па палітычных пытаннях Ёранам Ліндбладам. Потым завітаў прадстаўнік Еўрасаюзу па пытаннях супольнай замежнай палітыкі і палітыкі бяспекі Хаўер Салана. Ну і пры канцы тыдня ў сталіцы была неафіцыйная дэлегацыя Еўрапарламенту. Найбольш важным быў, безумоўна, прыезд Хаўера Саланы. Упершыню за часамі Лукашэнкі Беларусь наведаў такі высокі чыноўнік з Еўрасаюзу. Салана быў у Мінску паўдня і паспеў сустрэцца з прадстаўнікамі незалежнага грамадства, міністрам замежных справаў Сяргеем Мартынавым, Аляксандрам Лукашэнкам, а таксама з журналістамі. «У Брусэлі вераць, што Беларусь стане ўдзельнікам праграмы «Усходняе партнёрства». І гэта вельмі вялікі шанец для нашай краіны.