- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Барыкады існуюць. Калі сатрэм сваім цынізмам і інтэлектуальным выпяндрожам лінію маральнага супрацьстаяньня, лінію паміж дабром і злом, будзем несьці адказнасьць за апраўданьне любога зла і любога гвалту ў нашай краіне. Піша Віталь Сіліцкі. Сёньня ўжо зразумела, што вызваленьне Аляксандра Казуліна на пахаваньне не было б магчымым без бескампраміснай пазыцыі сям’і Казуліных і без безумоўнай падтрымкі яе той часткай незалежнага грамадзтва і ўсясьветнай супольнасьці, якая праявіла зь ёй салідарнасьць. Казуліны атрымалі маленькую перамогу, за якую была заплачаная страшэнная цана. Але гэта перамога ня толькі для іх, але і для ўсёй Беларусі. Паказана, што гвалтоўная сіла рэпрэсіўнага мэханізму пасуе перад выразна акрэсьленым і пасьлядоўным маральным супрацівам нават у беларускіх рэаліях. Гэта — перамога беларускага духу, ня поўная, але прынцыповая.