- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Не кажы ВУП *** Нэрвовыя паводзіны беларускіх улад падчас перамоваў з «Газпромам», намер ураду ўзяць крэдыт на пакрыцьцё розьніцы ў кошце газу ўказваюць на тое, што павышэньне цэнаў Расеяй можа паставіць пад сумнеў абвешчанае паскарэньне эканомікі і ўсю так званую беларускую эканамічную мадэль. З другога боку, ужо з 1 студзеня гэтага году для канцавых спажыўцоў былі павышаны адпускныя цэны на газ з $54 да $67 за тыс. м3. І гэта не зашкодзіла ім перавыканаць плянавыя паказьнікі за студзень 2004 г. Як рапартуе дзяржаўная статыстыка, выпуск прамысловай прадукцыі павялічыўся за студзень на 11,3% проці мінулага году, інфляцыя скарацілася да 1,9%, на 28,4% вырасьлі інвэстыцыі ў асноўны капітал (летась у студзені было падзеньне на 0,4%), нарэшце — праверце кішэні — рэальныя грашовыя прыбыткі насельніцтва ўзьняліся на 13%. Што ж у рэальнасьці значыць для функцыянаваньня беларускай эканамічнай мадэлі зьмяненьне ўмоваў гаспадараньня ў выглядзе павышэньня цаны на газ?