- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Духоўнасьці» стала болей. Выйшла ў сьвет беларускамоўнае выданьне кнігі прэзыдэнта Туркменіі Сапармурата Ніязава «Рухнама» («Духоўнасьць»). Беларускае выданьне — ня першае ў шэрагу перакладных. У верасьні 2002 г. адбылася прэзэнтацыя «Рухнамы» па-расейску. Апроч таго, кніга выйшла па-турэцку, па-ангельску (ёю займаліся навукоўцы з Кембрыджу), па-японску, па-арабску, на фарсі. Асобнае выданьне выйшла па-туркменску, але арабіцай. Увадначас зь беларускім перакладам пачалася праца над польскім, украінскім, кітайскім і нямецкім перакладамі. Мала таго, што «Рухнама» лічыцца ў Туркменіі другой кнігай пасьля Кур’ану, — ейны продаж яшчэ і не абкладаецца падаткамі. Пры гэтым цану кнігі Туркменбашы прызначыў сам — 50 тыс. манатаў (9,5 даляра ЗША, паводле афіцыйнага курсу).