- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дзень святога Валянціна па-беларуску. Спецназ разагнаў моладзь, якая збіралася адзначыць Дзень закаханых не так, як рэкамендуе БРСМ. Гэта акцыя стала ўжо традыцыйнай. Ад 1997 году на Дзень закаханых сябры незарэгістраванага «Маладога фронту» абходзяць пасольствы замежных краінаў з віншаваннямі. Зазвычай мірнае шэсце на колькі соцень чалавек з сцягамі і кветкамі пачыналася на плошчы Свабоды, ад французскай амбасады. Але сёлета арганізатары вырашылі змяніць маршрут. Яны прасілі ў Мінгарвыканкаму дазволіць збор на плошчы Якуба Коласа і шэсце праспектам Незалежнасці. Гэтым разам было вырашана адмовіцца і ад абыходу пасольстваў. Гарадскія ўлады за два дні да шэсця адмовілі заяўнікам з фармальнай прычыны: забаронена ладзіць акцыі побач з уваходамі ў метро. Альтэрнатыўны варыянт прапанаваны не быў. Арганізатары ж заявілі, што шэсце ўсё адно пойдзе па запланаваным маршруце.