- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Франака Вячорку адлічылі з БДУ. 15 лютага з трэцяга курсу журналісцкага факультэту БДУ быў адлічаны старшыня культурніцкай камісіі Партыі БНФ Франак Вячорка. Афіцыйная прычына — «акадэмічная непасьпяховасьць». Напярэдадні акцыі прадпрымальнікаў 21 студзеня Ф.Вячорку затрымалі ля Цэнтральнага РУУС Менску, куды прыходзіў падтрымаць паплечнікаў. Франака асудзілі на 15 сутак. За гэты час ён прапусьціў два іспыты ў ВНУ. «У пятніпу дэкан Дубавік паведаміў, што загадам прарэктара я адлічаны за «акадэмічную непасьпяховасьць». Калі я запытаў, як так атрымалася, ён паціснуў плячыма: «Ну вось так атрымалася».