be
pdf

Наша Ніва 7/2005

першая беларуская газэта

Рызыкоўная барацьба намэнклятуры. Ці можна было ўратаваць Беларусь ад сталінскага генацыду? Так, калі б яе да 1930 году ўдалося адарваць ад СССР. Алесь Аркуш мяркуе: беларускім нацыянал-камуністам проста не хапіла на гэта часу. Ён даказвае, што змова дзеля здабыцьця для Беларусі поўнае незалежнасьці ўсё ж існавала. А цэнтар яе быў не ў асяродку інтэлігенцыі, а ва ўрадзе БССР. 75 гадоў таму, 17 лютага 1930 году, пачалася справа «Саюзу вызваленьня Беларусі», якую можна лічыць пунктам адліку сталінскага генацыду ў Беларусі. З арышту Пятра Ільлючонка 17 лютага 1930 году пачаўся разгром нацыянальнае эліты сталіністамі. Па справе «СВБ» воля да супраціву была зломленая. Пасьля 17 лютага будуць толькі арыштоўваць і арыштоўваць. Межы закрыліся, абцугі сьціснуліся, машына дэзінфармацыі будзе працаваць гэтаксама эфэктыўна, як машына масавага забойства. У Курапаты паедуць камуністычныя душагубкі, у Варкуту — цягнікі. А ахвяры, нібы калярадзкія жукі ў вядры, падзеляцца на тых, хто пакорліва чакае выраку на дне, і тых, хто вылазіць па галовах братоў, як многія будучыя народныя паэты і акадэмікі. Сталіністы сьвядома і мэтанакіравана выбівалі самых энэргічных, самых адукаваных, самых-самых... Беларусь страціла 200 тысячаў жыцьцяў. У позьнесавецкі пэрыяд дасьле¬дчыкі выстаўлялі «СВБ» зь яго 108-мю сябрамі прыдумкай чэкістаў.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2005-02-18
  • Рэдактар: Дынько Андрэй
  • Выдавец: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
  • Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку
  • Copyright: © 2003-2009 by Наша Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org