- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Аляксандр Лукашэнка 12 мая даручыў перагледзець графік работы агульнаадукацыйных школ. На яго думку, заняткі павінны пачынацца а 9-й раніцы. «Наша Ніва» пацікавілася ў педагогаў, што яшчэ трэба мяняць у беларускіх школах. Яўген Лівянт, былы настаўнік матэматыкі і фізікі, прафесійны рэпетытар: «Графік працы школ — гэта, на мой погляд, не галоўная праблема нашай сістэмы адукацыі. У нас сістэмны крызіс у гэтай сферы. І ёсць праблемы больш істотныя, якія даўно трэба вырашаць.