be
pdf

Наша Ніва 6 (316) 2003

першая беларуская газэта

З «мэрсэдэсаў» на «фальксвагены». Летась беларусаў паменела, а легкавiкоў пабольшала. 9 млн. 960 тыс. чалавек насельнiцтва краiны цяпер валодаюць 1,5 млн. прыватных легкавых аўтамабіляў. 21% iх сканцэнтраваны ў сталiцы. Тут на тысячу жыхароў прыпадае 188 аўто (у сярэднім па Беларусі — 151). Сярод абласьцей найбольш машынаў маюць гарадзенцы (171 на тысячу), найменш — магілёўцы (122). Аўто для беларуса — зусім не раскоша. Летась у краiне паболела прыкладна на 75 тысячаў аўтамабіляў, аднак толькі 3 тысячы зь іх — новыя. У сувымернай з намі Вугоршчыне штогод рэгіструюць 160 тысячаў новых аўтамабіляў, у Чэхіі — 200 тысячаў. Шыкоўных аўто ў краіне няшмат. Большасьць прэстыжных машынаў зарэгiстраваныя ў Менску: 79% «ягуараў» (усяго іх у краіне цяпер 136), чвэрць «поршэ» (усяго іх 134), 65% «лiнкальнаў» (49), 22 з 38 «кадылакаў», трэцяя частка «джыпаў» ды 42% «лэнд-ровэраў» (139).

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2003-02-14
  • Рэдактар: Дынько Андрэй
  • Выдавец: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
  • Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку
  • Copyright: © 2003-2009 by Наша Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org