- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Прапанова: Агульнанацыянальная дыктоўка як сьвяткаваньне 90-годзьдзя БНР. Некалькі дзён таму меў размову з ютэранам нацыянальнага руху, якому ўжо 75 гадоў. Шмат пра што пагаманілі, а калі згадалі шэсьце на 90-годзьдзе БНР, ён сумна зазначыў: «Гады ня тыя, каб хадзіць. Ногі баляць, ледзь да крамы даходжу...» Сьвята для такога чалавека можа і ня ўдацца. Бадай што каля радыёпрымача. Пасьля той размовы даведаўся, што літоўцы ў трэці раз 26 студзеня правялі па ўсім сьвеце агульнанацыянальную дыктоўку. Прычым гпмат каму зь беларусаў знаёмы міністар замежных справаў Літвы Пятрас Вайтэкунас пісаў яе ў Нямеччыне разам з кіраўнікамі літоўскіх грамадаў краінаў ЭС. Пісалі і беларускія літоўцы ў пасольстве Літвы ў Менску... Пісалі, каб мацаваць павагу да роднай мовы, каб яна разьвівалася. I гэта была грамадзкая акцыя эўрапейскай краіны, дзе дзяржаўнасьць мовы гарантуе яе неўміручасьць.