be
pdf

Наша Ніва 6 / 2004

першая беларуская газэта

Гэта было крута. Ордэн Мужнасьці даюць «за выключную адвагу і подзьвігі, зьдзейсьненыя ў экстрэмальных абставінах». Хоць ніякага геройства ў сваім фінальным двубоі зь Южным Уладзімер ня бачыць. Наадварот, спадзяецца, што больш такіх сытуацый ня будзе: «З шашкай нагала можна праскачыць раз, на другі ўжо ня ўдасца. Папросту сытуацыя склалася так, што трэба было выходзіць і максымальна добра рабіць сваю працу». На прэс-канфэрэнцыю ў аўторак Ваўчкоў прыйшоў няголены і ледзь стрымліваў пазяханьні. Ня тое сур’ёзны Мірны, новы твар «Вэлкаму», — гладкі і падцягнуты. Сваіх ордэнаў спартоўцы пакуль ня бачылі, афіцыйнае ўзнагароджваньне адбудзецца пазьней. Ордэнам Айчыны да Мірнага і Цяцерына былі ўзнагароджаныя генпракурор Віктар Шэйман, гімнаст Іван Іванкоў, супрацоўнік Рады Бясьпекі Валянцін Нікіцін, маёр КДБ Саковіч, міліцыянт Міхаіл Дзям’янаў. Апошні — пасьмяротна, за абясшкоджаньне асабліва небясьпечных злачынцаў. Кампанія невялікая... Мірны і Цяцерын сьмяюцца, што цяпер будуць карыстацца льготамі Герояў Савецкага Саюзу.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2004-02-13
  • Рэдактар: Дынько Андрэй
  • Выдавец: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
  • Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку
  • Copyright: © 2003-2009 by Наша Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org