- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Лукашэнка прадаў беларускае неба. Пагадненне аб стварэнні адзінай рэгіянальнай сістэмы супрацьпаветранай абароны (СПА) паміж Беларуссю і Расіяй падпісалі 3 лютага ў Маскве Дзмітрый Мядзведзеў і Аляксандр Лукашэнка. Разам з тым памочнік Мядзведзева Сяргей Прыходзька паведаміў, што Расія гатовая даць Беларусі некалькі дзесяткаў мільярдаў рублёў крэдыту дадаткова. Гэта тыя грошы, якія Лукашэнка прасіў для пераходу ва ўзаемным гандлі на адзіную валюту. Хаця яшчэ тыдзень таму міністр фінансаў РФ Дзмітрый Панкін гаварыў, што пытанне выдачы крэдыту нават не разглядаецца. Скручаная глыбокім эканамічным крызісам Расія таксама не губляе надзеі перавесці Беларусь на расійскі рубель, які абясцэніўся за паўгоду на 60%. Найперш Масква носіцца з планам надаць свайму рублю статус рэзервовай валюты. І Мінск выкарыстоўвае гэты чарговы імперскі пункцік, каб выбіваць крэдыты.