- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Асаблівасьці сочынскіх трасаў, або Трое на аднаго. Чуткі спраўдзіліся: Лукашэнка і Пуцін сустрэліся ў Сочы. Дакладней, расклад быў «трое на аднаго». Піша Аляксандар Класкоўскі. Паводле прэсавай службы беларускага кіраўніка, сустрэча 3 лютага ёсьць «лягічным прапягам кантактаў у межах дамоўленасьпяў, дасягнутых у сьнежні 2007 г. у Менску». Пікантнасьць жа ў тым, што аналітыкі дасюль гадаюць, пра што два прэзыдэнты насамрэч дамовіліся тады. I чаму Пуцін у выніку выглядаў шчодрым, як сьвяты Мікалай (крэдыт на паўтара мільярды даляраў на льготных умовах, нафта па 119 даляраў на першы квартал сёлета і г. д.).