- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Бунт Акадэміі. 37 акадэмікаў і 33 членыкарэспандэнты НАН падпісалі ліст пратэсту супраць зьмены статуту НАН. Сярод падпісантаў — тры былыя прэзыдэнты — фізыкі Барысевіч і Вайтовіч, заоляг Сушчэня. Акадэмікі гатовыя адстойваць акадэмічныя традыцыі і свабоды. Але апэлююць да чалавека, які паставіў над навукоўцамі Мясьніковіча. 3 лютага, у дзень выхаду «НН», мае адбыцца Агульны сход Нацыянальнай акадэміі навук. Ліст пратэсту, падпісаны на мінулым тыдні 37 акадэмікамі і 33 членамі-карэспандэнтамі НАН, зьмяніў яго сцэнар. Навукоўцы ўзбунтаваліся супраць спробы пазбавіць Акадэмію рэшткі акадэмічных свабодаў і традыцый. Сярод падпісантаў — акадэмічная эліта, у тым ліку тры былыя прэзыдэнты — Мікалай Барысевіч, Аляксандар Вайтовіч і Леанід Сушчэня, дырэктар Інстытуту лесу Віктар Іпацьеў, дырэктар Інстытуту матэматыкі Іван Гайшун, акадэмік-геоляг Радзім Гарэцкі, акадэмік-эканаміст Генадзь Лыч ды іншыя вядомыя асобы. Людзі навукі раскрытыкавалі праект Статуту Акадэміі. Ліст адрасаваны Аляксандру Лукашэнку.