- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Супакой на зямлі. Калядны зварот духоўнага лідэра беларусаў замежжа, апостальскага візітатара для беларусаў-каталікоў замежжа айца Аляксандра Надсана. Недзе 20 гадоў таму Папа Ян Павал ІІ склікаў у Асізі, горадзе святога Францішка, прадстаўнікоў усіх рэлігіяў, каб памаліцца за супакой на свеце. У прывітальным слове Папа зазначыў, што ўсе рэлігіі, не толькі хрысціянская, сведчаць пра найвышэйшую духоўную рэальнасць, якая пераўзыходзіць рамкі гэтага бачнага свету. Далей, аднак, Папа прадаўжаў: «Сказаўшы гэта, я павінен з пакораю сцвердзіць, што імя супакою — Ісус Хрыстос». Міжволі прыгадваецца беларускі святар Кастусь Стаповіч, ён жа паэт Казімір Сваяк, які 60 гадоў раней, у 1925 годзе, за некалькі месяцаў да сваёй перадчаснай смерці ў вершы «Веру не розуму проці» з вялікай сімпатыяй, разуменнем апісаўшы ранейшыя, дахрысціянскія вераванні беларусаў, што жылі ў народных абрадах Радаўніцы, Купалля, Дзядоў, Калядаў сканчае наступным чынам...