- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Лукашэнка хоча асабіста выбіраць інтэрнэт-правайдэраў. У «НН» трапіў праект указа «Аб мерах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегмента глабальнай камп’ютарнай сеткі інтэрнэт». 3 яго вынікае, што інтэрнэт хочуць аддаць пад кантроль новай спецслужбе Лукашэнкі. Паводле гэтага дакумента, кантроль за інтэрнэтам ў Беларусі павінен ажыццяўляцца паводле пастановаў Савета міністраў, па ўзгадненні з новай спецслужбай — Аператыўна-аналітычным цэнтрам пры Адміністрацыі прэзідэнта (ААЦ). У праекце зазначаецца, што пад кантроль ААЦ трапляюць усе інтэрнэт-правайдэры краіны. А вызначаць, каму дазволіць быць правайдэрам, а каму не, будзе асабіста Лукашэнка. «Пералік аператараў электрасувязі, якія маюць права непасрэднага доступу (далучэння) да міжнародных сетак электрасувязі, а таксама ўпаўнаважаных пастаўшчыкоў паслуг сеткі інтэрнэт» будзе вызначаць ААЦ «па ўзгадненні з прэзідэнтам РБ». Паводле таго ж праекта, дзейнасць правайдэра можа быць спынена паводле пастановы Савета міністраў.