- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Журналісты «НН» - лаўрэаты прэмій. Адразу двое журналістаў «Нашай Нівы» на мінулым тыдні сталі лаўрэатамі праваабарончых прэмій. Журналіст Сямён Печанко атрымаў першую прэмію «Праваабарончага альянсу», які ўзначальвае Людміла Гразнова. Гэтай вясной Сямён адседзеў пятнаццаць сутак за кратамі за асвятленне Дня Волі. Таксама «Альянсам» была адзначаная праца ў галіне абароны правоў чалавека юрыста Барыса Звоскава і адваката Тамары Сідарэнкі, якая абараняла Андрэя Кіма. Фатограф Юлія Дарашкевіч атрымала штогадовую прэмію «Хартыі-97» у намінацыі «За адстойванне прынцыпаў свабоды слова». «Дарашкевіч прадстаўляе тых адважных беларускіх журналістаў, якія, нягледзячы на ціск з боку ўлад, працягваюць прафесійна выконваць свае абавязкі», — гаворыцца ў заяве аргкамітэта.