- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Не па-людзку. Час скасаваньня ільготаў нарэшце надышоў. Старых і маладых прыраўнялі да вялікай грамады паўналетніх працоўных і служачых. Зрабілі гэта, праўда, не па-людзку. Урадоўцы ня здолелі дачакаць да Новага году, распачаць рэформу зь першага дня новага месяца. «Чорным днём» ільготніка прызначьглі 17 сьнежня. Аўтобусныя паркі нават ільготныя праязныя адмысловыя выдрукавалі — на палову месяца. Калі так прысьпешваюць, мо сапраўды ня ўсё добра ў каралеўстве? Па радыё ж распавядаюць, колькі дзяржава злупіць ды зьберажэ дадатковых грошай. На патрэбы дзяржавы ж. Праўда, на якія патрэбы ў той дзяржаве... А ў краіне ніхто добра і ня ведае, колькі ж будуць даплочваць і ці будуць наагул.