be
pdf

Наша Ніва 47/2004

першая беларуская газэта

Новая хваля арыштаў *** Арышт гендырэктара наваполацкага нафтавага гіганту «Нафтан» Канстанціна Часнавіцкага адбыўся яшчэ 8 сьнежня. КДБ афіцыйна паведаміў пра гэта толькі праз тыдзень — 14 сьнежня. Часнавіцкага і в.а. камэрцыйнага дырэктара ААТ «Нафтан» Сяргея Мартынава абвінавачваюць паводле арт.210 ч.4 КК (раскраданьне праз злоўжываньне службовымі паўнамоцтвамі ў асабліва буйных памерах). Гэта пагражае ім пазбаўленьнем волі на тэрмін ад 8 да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасьці й пазбаўленьнем права займаць пэўныя пасады. Часнавіцкага й Мартынава затрымалі ў рамках разбору справы былога камэрцыйнага дырэктара прадпрыемства Зьмітра Бандарчука, які сядзіць у сьледчым ізалятары КДБ з кастрычніка. Ідзецца аб продажы зацікаўленым фірмам нафтапрадуктаў па заніжаных цэнах за незаконнае ўзнагароджаньне. Магчыма, затрыманьне «нафтанаўцаў» зьвязана са справай Галіны Жураўковай — былой кіраўніцы спраў прэзыдэнта. У яе справе фігуруюць кантракты з «Нафтанам».

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2004-12-17
  • Рэдактар: Дынько Андрэй
  • Выдавец: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
  • Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку
  • Copyright: © 2003-2009 by Наша Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org