be
pdf

Наша Ніва 46 (356) 2003

першая беларуская газэта

І Пуцін такой маладой *** Якія зьмены ў канстытуцыю можа ўнесьці паслухмяная Дума? Неафіцыйна абмяркоўваюцца два варыянты падаўжэньня тэрміну прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў Уладзімера Пуціна. Або тэрмін будзе павялічаны з чатырох да сямі гадоў. Або будзе скасаванае абмежаваньне паўнамоцтваў двума тэрмінамі. У наступныя два гады можа ажыцьцявіцца і яшчэ адна канстытуцыйная рэформа. Мэта магчымае адміністрацыйнае рэформы — дасягненьне лепшае кіраванасьці краінай і кантроль за прыбыткамі ад продажу сыравіны. Існуюць два праекты такое рэформы. Паводле аднаго зь іх, 88 суб’ектаў фэдэрацыі будуць замененыя 15 губэрнямі, як у царскія часы. Зьнікнуць нацыянальныя аўтаноміі — Татарстан, Башкартастан, Чувашыя. Губэрнатары будуць не абірацца, а прызначацца Крамлём. Другі праект яшчэ больш наватарскі. Ён прадугледжвае падзел краіны на восем фэдэральных акругаў. Сем зь іх ужо існуе, яшчэ адна можа расьцягнуцца ад Нарвэгіі да Ахоцкага мора і злучыць усе паўночныя тэрыторыі, найбольш багатыя на паклады карысных выкапняў. Гэтая «экстрэмальная акруга» будзе падпарадкаваная непасрэдна Крамлю.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2003-12-12
  • Рэдактар: Дынько Андрэй
  • Выдавец: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
  • Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку
  • Copyright: © 2003-2009 by Наша Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org