- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У сталіцы «Нашу Ніву» і «Народную волю» расхапалі. Карэспандэнты «НН» і Уладзімір Арлоў наведалі 25 кіёскаў. Усе да адной газеты разышліся. Карэспандэнты «НН» наведалі 15 кіёскаў у сталіцы. Ні ў адным з іх (!) не засталося аніводнага (!) нумару чацьвярговай «Нашай Нівы» і пятнічнай «Народнай волі». Свой маніторынг правёў і пісьменнік Уладзімір Арлоў. Ягоны падпісны асобнік заблукаў недзе між Аксакаўшчынай, дзе ён рэабілітоўваўся пасля аперацыі на сэрцы, і роднай кватэрай, у якой ён напіша яшчэ не адзін бестселер. Ён абышоў дзесятак шапікаў, шукаючы «НН». Няма. Усяго ў кіёскі сталіцы трапляе 2500 экземпляраў «НВ» і 1400 паасобнікаў «НН». Ну, што ж, неўзабаве пабачым лічбы спісання ў версіі «Белсаюздруку»...