- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Украіна стане парлямэнцкай *** Аранжавая рэвалюцыя плаўна перайшла ў эвалюцыю. Выкананы яе апошнія патрабаваньні. У сераду ўкраінская Вярхоўная Рада пакетам зацьвердзіла, а Леанід Кучма проста ў залі пасяджэньняў падпісаў зьмены ў Канстытуцыю, новы склад Цэнтравыбаркаму, зьмены ў закон пра выбары прэзыдэнта. Адначасова была прынятая адстаўка Генпракурора. З восені 2005 г. Украіна ператворыцца ў парлямэнцка-прэзыдэнцкую рэспубліку, у якой урад будзе прызначацца парлямэнцкай большасьцю. Страціў пасаду старшыня Цэнтравыбаркаму Сяргей Ківалаў. За «пакет» прагаласавалі 402 дэпутаты з 450-ці. Супраць была толькі радыкальная апазыцыя з фракцыі Юліі Цімашэнкі. Не галасаваў сам Віктар Юшчанка — меркаваны пераможца перагаласаваньня, прызначанага на 26 сьнежня. Гэта ягоныя паўнамоцтвы будуць абмежаваныя. Уся ягоная фракцыя «Наша Ўкраіна» галасавала «за», і гэта Юшчанка пераканаў іх у непазьбежнасьці абмежаваньня прэзыдэнцкае ўлады.